Home

Advertisement

Customize
 
 
09 February 2009 @ 03:50 pm
Пра гомасэксуалiзм  

Это статья одного достойного человека (http://czalex.livejournal.com/754679.html). Я настолько согласна с изложенными в ней идеями, что просто переписываю...

            Інтымнае жыцьцё чалавека — рэч вельмі прыватная і асабістая, і таму  калі інтымнае жыцьцё некаторай часткі грамадзтва робіцца прадметам грамадзкай дыскусіі, аўтар гэтых радкоў лічыць сябе ў праве распавесьці такія–сякія аспэкты і ягонага ўласнага жыцьця.  Аўтар гэтых радкоў лічыць сябе гетэрасэксуалам. Ён прытрымліваецца меркаваньня, што Бог не здарма стварыў людзей жанчынамі і мужчынамі,    і што працягненьне рода, якое натуральна можа адбывацца выключна  праз кантакт мужчынскага і жаночага, яўляе сабою вялікі містычны  акт, сымбалічнае ўвасабленьне дваічнага характара Космаса і нараджэньня Новага праз гэтае спалучэньне «інь» і «янь»,     мэтафарычных «зямлі» і «неба», «ночы» і «дня», «цотнага» і  «няцотнага». Працягненьне рода аўтар лічыць адной з важных задачаў    у, асабіста, сваім жыцьці, бо перад гэтым свой род працягнулі ўсе   без выключэньня ягоныя продкі. Перадаць гэту своеасаблівую эстафэту   з генаў, ведаў, досьведу і выхаваньня новым людзям ён лічыць   пачэсным абавязкам кожнага мужчыны і кожнай жанчыны.
            Пры гэтым, аўтар гэтых радкоў лічыць сябе хоць і правым, але  лібэралам. А гэта азначае ня больш, чым тое, што ён ня лічыць, што  мае права вырашаць за іншых дарослых і сьвядомых людзей, як яны  павінны арганізоўваць сваё прыватнае жыцьцё і чым яны пры гэтым  павінны кіравацца. І нават калі людзі хочуць ладзіць сваё прыватнае   жыцьцё чынам, які радыкальна адрозьніваецца ад ідэалаў аўтара, гэта  не зьяўляецца нагодай для абразаў і канфліктаў: ці жывуць гэтыя людзі ў гармоніі з Космасам і адпаведнасьці з сваім пакліканьнем як     Мужчыны иц Жанчыны, хай яны самі разьбіраюцца з Богам. Такое  асабістае меркаваньне аўтара.
           Больш за тое, аўтар лічыць, што сэксуальная арыентацыя ня робіць   чалавека дрэнным і небясьпечным для грамадзтва. Тым болей, што   ўнёсак, які прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў робяць у жыцьцё   чалавецтва, не абмяжоўваецца іхным нетрадыцыйным уладкаваньнем  свайго прыватнага жыцьця. Аўтар любіць музыку Пятра Чайкоўскага,    Фрэды Мэрк′юры і Элтана Джона, а Рудольфа Нурэева лічыць выбітным  танцорам. Сярод прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў шмат   праслаўленых актораў, музыкаў, мастакоў. Для некаторых гэтых людзей    пераадоленьне комплексаў і прызнаньне, урэшце, сваёй нетрадыцыйнай   арыентацыі, мабыць, паспрыяла раскрыцьцю творчага патэнцыяла, ці,   можа, проста зрабіла іх больш шчасьлівымі людзьмі. Але чым гэта  дрэнна? Каму гэта нашкодзіла?
            Шматлікія з тых, хто не знаходзіць аргумэнтаў супраць права   гомасэксуалаў на прыватнае жыцьцё, рэалізуюць сваю гамафобію ў   супраціўленьні па наступных пунктах:
1) Правядзеньне гей–парадаў,
2)  Рэгістрацыя дзяржавай гомасэксуальных партнэрстваў ці шлюбаў,
3)  Усынаўленьне гомасэксуальнымі парамі дзяцей.
Паспрабуем адказаць.
            1) Гей–парады — гэта заяўленьне ЛГБТ* сваіх правоў і таго, што яны   не саромеюцца сваёй сэксуальнай арыентацыі. Ну а для тысяч   удзельнічаючых у гэтых мерапрыемствах гетэрасэксуалаў — гэта проста  забаўляльны карнавал, чым ён у першую чаргу і зьяўляецца. Праціўнікі    лічуць гей–парады «прапагандай гомасэксуалізма». Не заўважаючы  гэтага, яны амаль прамым тэкстам прызнаюцца, што людзей (можа, іх  саміх?) тэарэтычна можна сагітаваць (!) зрабіцца гомасэксуаламі. Ці  можа, скажам, гетэрасэксуальны чытач–мужчына прыдумаць, пры якіх  абставінах ён мог бы перастаць любіць жанчынаў і зрабіцца геем?
            Аўтар датычна сябе такіх абставінаў прыдумаць ня можа — нават  дзесяць ці дваццаць гей–парадаў ці нават інтэрвію з гомасэксуальным  чалавекам у «Нашай Ніве» зь яго самога гея ня зробяць.
            2) Чаму бы гомасэксуалам ня даць магчымасьць гарантаваць свае правы  датычна спадчыны, маёмасьці, сваяцтва і іншыя праз інстытут,   аналягічны шлюбу? Чаму не аблегчыць людзям жыцьцё, хай гэтых людзей   і параўнальна невялікая колькасьць у нашым грамадзтве? Нам шкада ці   што? З чаго гэта некаторыя людзі так заклапочаныя на тэму, абы    зрабіць жыцьцё сваім гомасэксуальным суайчыньнікам паскладаней?
            3) Чаму не дазволіць гомасэксуальным парам усынаўляць дзяцей? Калі ў  людзей зьяўляецца жаданьне дапамагчы сіротам, выхаваць іх, даць    магчымасьць наведваць добрую школу, паступіць ва ўнівэрсытэт — чаму   трэба супрацьстаяць гэтаму жаданьню толькі з–за таго, што выхаванае    дзіця вырасьце з думкай, што «сям′я зь дзьвюма мамамі» ці «двума   татамі» не зьяўляецца чымсь жахлівым? Падкрэсьлю, зусім не   абавязкова гэта дзіця само вырасьце гомасэксуалістам, бо ўсёж натура  ёсьць натурай і сэксуальная арыентацыя (пагатоў традыцыйная,  нармальная) вызначаецца прыродай у значна большай ступені, чым выхаваньнем. Тым болей, што найбольш верагоднымі альтэрнатывай  усынаўленьню з боку гомасэксуалаў зьяўляецца сучасны беларускі   інтэрнат з галечай і амаль што адсутнасьцю пэрспэктываў, акрамя   нізкаякаснай адукацыі ці крымінала. Аднаго з ста дзяцей, дай божа,   усыновяць замежнкі — што добра для дзіцяці, але для Беларусі і  беларускага грамадзтва такі чалавек будзе ўжо незваротна згублены.
            Няўжо хай лепей чалавек вырасьце бандытам ці назаўжды зьедзе зь   Беларусі, чым будзе проста талерантна ставіцца да сэкуальных  меншасьцяў?
            Увогуле, зважаючы на азначаныя у пачатку гэтага допіса ідэалы,    погляды гомасэксуалістаў, што імкнуцца да ўсынаўленьня сірот,  суб′ектыўна выклікаюць у аўтара больш сымпатыі, чым погляды  гетэрасэксуальных сьвядомых «чайлдфры» (з поглядамі расейскамоўных чайлдфры можна азнаёміцца тут   —http://community.livejournal.com/ru_childfree). Хаця і чайлдфры,             зразумела, маюць права самі вырашаць пытаньне наконт таго, ці   жадаюць яны працягваць свой род. У дачыненьні да сэксуальных    адносінаў, што маюць на мэце выключна фізычную асалоду, а не стварэньне сям′і і працягненьне рода, аўтар суб′ектыўна ня бачыць  прынцыповай розьніцы, ці адбываецца яны паміж людзьмі розных палоў  ці аднаго і таго ж пола.
            Грамадзтва не павінна прымушаць гомасэксуалаў ня быць гомасэксуаламі    і не павінна псаваць гэтым людзям жыцьцё з–за іх сэксуальнай   арыентацыі. А ЛГБТ, у сваю чаргу, не павінны, напрыклад, прымушаць грамадзкую арганізацыю пад назвай Каталіцкі касьцёл бласлаўляць   гомасэксуальныя саюзы, калі гэта супярэчыць каталіцкім   каштоўнасьцям. Яны павінны добра прадумваць маршруты гей–парадаў,  каб, напрыклад, ня весьці іх міма дзіцячых установаў (бо гей–парад —   гэта дарослае эратычнае мерапрыемства) ці рэлігійных аб′ектаў і каб  выклікаць меней раздражненьня ў суграмадзянаў, каму гей–парады не             падабаюцца з эстэтычных ці іншых прычынаў. Як і любыя людзі, яны павінны адказна ставіцца да выхаваньня дзяцей. А таксама яны павінны  не шукаць гамафобію там, дзе яе няма (бо ня выключана, што некаторыя  «прафэсійныя гомасэксуалы» і ў гэтым допісе пазнаходзяць «праяваў  гамафобіі»).
            Усе павінны паважаць свабоду і правы іншых людзей, у тым ліку правы    на прыватнае жыцьцё і на самавыраз. У тым ліку калі гэтыя іншыя  людзі — гомасэксуалы. Давайце ўсе будзем спакойна ставіцца адно да  аднаго, нават калі не падзяляем погляды ці лад жыцьця. Напэўна, ад   гэтага ўсім будзе лепей.
 
 
( 9 comments — Post a new comment )
Алесь Чайчыц[info]czalex on February 9th, 2009 02:29 pm (UTC)
Пастаў, каліласка, спасылку на арыгінал ці на ЖЖ - там ой якая дыскусія разгарнулася. Дзякуй ;)
Астель[info]astel on February 9th, 2009 02:39 pm (UTC)
Как скажешь - твое желание исполнено.
Кстати, ты просто умница. Я очень рада видеть твое движение вперед и достигнутые успехи.
Алесь Чайчыц[info]czalex on February 9th, 2009 02:43 pm (UTC)
Дзякуй табе вялікі :)
иdpыащкумук[info]dimaidr on February 9th, 2009 08:15 pm (UTC)
у амфибий, рептилий и даже птиц пол нередко зависит от влияния среды, в первую очередь температуры. И нет здесь никакой мистики: признаки пола формируются, во-первых, из-за экспрессии определенных генов, а во-вторых, из-за влияния гормонов на развитие половой системы. И то, и другое зависит от влияния среды. Некоторые грибы имеют четыре и даже восемь полов. о какой мистике и двоичном характере космоса вы говорите?
Алесь Чайчыц[info]czalex on February 9th, 2009 08:49 pm (UTC)
Віншую, вы, напэўна, добра ведаеце біялёгію.

Пол залежыць, але палоў ДВА. Дваічнасьць Космаса - філязоўскі вобраз з індаэўрапейскіх паганскіх часоў, верх-ніз, рай-пекла, інь-янь, неба-зямля, "неба ўпладняе зямлю дажджом, нараджае збожжа". Чарвякі і амёбы множацца дзяленьнем - а камяні ўвогуле ня множацца, прыкіньце.
иdpыащкумук[info]dimaidr on February 9th, 2009 10:12 pm (UTC)
нажаль, я ведаю менш, чым хацеў бы:)
але я там даваў ніжэй спасылку на спасылку на тых, хто сапраўды ведае. дык вось, менавіта біёлагі кажуць, што два пола ў прыродзе сустракаюцца даволі рэдка, і камяні тут ні пры чым:)
иdpыащкумук[info]dimaidr on February 9th, 2009 08:11 pm (UTC)
"працягненьне рода, якое натуральна можа адбывацца выключна праз кантакт мужчынскага і жаночага, яўляе сабою вялікі містычны акт, сымбалічнае ўвасабленьне дваічнага характара Космаса" - але ж гэта мана. пачытайце тут http://dimaidr.livejournal.com/322868.html

В природе существуют разные виды размножения:
- естественное клонирование (черви, иглокожие и др.)
- непорочное зачатие - из неоплодотворенных яиц образуются зиготы (коловратки, ракообразные, некоторые насекомые)
- гермафродитизм - или сам оплодотворяйся, или отвечай двукратной взаимностью партнеру (виноградные улитки, ракообразные)
- паразитизм - самцы всю жизнь "болтаются" на самках ("паразиты в квадрате")
- конвейер (царица термита - громадный яичник с головой, производит до 30 яиц в минуту)
- свадебное угощение (богомолы, пауки - невесты едят женихов, чтобы напитать яичники)...

и т.д.
Астель[info]astel on February 10th, 2009 11:44 am (UTC)
Думаю, пост был не об отношении богомолов к непорочному зачатию среди ракообразных. А об отношении человеческого общества к меньшинству - сексуальному, религиозному, национальному. Не имеет значение. Суть в том, что каждый человек имеет право быть счастливым. И свой выбор "быть или не быть" он делает сам. Вы против того чтобы люди были счастливы? В чем цель Ваших аргументов?
иdpыащкумук[info]dimaidr on February 10th, 2009 03:24 pm (UTC)
цель моих аргументов в том, чтобы не выдавать желаемое за действительное
 
 

Advertisement

Customize